Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 - 15.06.2026 10:00 - 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4) Бясплатнае
У музейным комплексе «Заслаўе» пачала працу выстава выцінанкі Наталлі Чэрвонцавай і Канстанцыі Герасіменка «На граной нядзелі русалкі сядзелі».

Выставу стварылі маці і дачка — Наталля Чэрвонцава і Канстанцыя Герасіменка. Майстэрству выразання з паперы іх вучыла знакамітая Вікторыя Мікітаўна Чэрвонцава.

Сумесна з вядомым беларускім графікам Юрыем Герасіменка-Жызнеўскім яны заклалі асновы маладзечанскай школы выцінанкі.

Наталля Чэрвонцава, мастачка і выкладчыца, прысвяціла амаль 30 гадоў даследаванню з’явы выразання з паперы на Беларусі як тэарэтычна, так і праз свае творы.

Канстанцыя Герасіменка, мастачка, ілюстратарка, з маленства ўдзельнічала ў святах-конкурсах, прысвечаных развіццю выцінанкі.

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» імкнецца паказаць непарыўную сувязь чалавека з міфічным, з тонкім сусветам, які праходзіў праз свядомасць беларускага народу і пераўтвараўся ў легенды, паданні, спевы, прыказкі і прымаўкі.

Праз міфічныя вобразы мастачкі імкнуцца далучыцца да тонкай матэрыі мінулага, усведамляючы, што немагчыма вярнуцца ў стан еднасці з прыродай, але магчыма стварыць новую магічную рэальнасць праз мастацтва.

На выставе прадстаўлены выцінанкі розных гадоў і ілюстрацыі да кнігі «Добрая прыказка як да мяшка прывязка».

Выстава працуе да 15 чэрвеня.



Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Ноч музеяў у Гістарычным у Мінску

16.05.2026 (17:00 - 22:30) Нацыянальны гістарычны музей (вул. Маркса, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ