Творчыя выходныя з праектам «Этыка» ва Уроцлаве (дзень другі)

03.12.2023 11:00 - 14:00 (Kościuszki 35A) Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 2 і 3 снежня, праект Этыка ладзіць адразу два творчыя івэнты ва Уроцлаве! 3 снежня будзе творчы сняданак з пляценнем гарлячкі.


Дата: 3 снежня

Час: з 11.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: Kościuszki 35A, Уроцлаў

Гарлячка — традыцыйнае шыйнае ўпрыгожванне з бісеру, распаўсюджанае на Гомельшчыне. Асабліва славілася гарлячкамі вёска Неглюбка.

Такі неглюбскі чокер зможаце стварыць сабе ўласнаруч.

Кошт — 140 злотых. У яго ўключаныя ўсе матэрыялы, а таксама гарбатка з ласункамі.

Калі жадаеце ўзяць удзел у абодвух варштатах, пішыце сюды — абяцаюць зніжку.


Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ