Fem*FotoWeekend «Вобразы памяці: асабістыя фотаархівы як культурны супраціў» у Берліне

30.11.2024 13:00 - 17:00 Fem*HUB (Wartburgstr. 41) Бясплатнае


 У суботу, 30 лістапада, сацыялагіня Лена Агарэлышаваа ладзіць дзве імпрэзы ў межах Fem*FotoWeekend «Вобразы памяці: асабістыя фотаархівы як культурны супраціў».







Дата: 30 лістапада

Час: 13.00 і 15.00 (час мясцовы)

Месца: Fem*HUB, Wartburgstr. 41, Берлін



У 13:00 будзе імпрэза «Беларусь з гістарычнай перспектывы: у пошуках слядоў на нямецкім eBay» з абмеркаваннем фотаархіва і варкшопам па вырабе калажоў. ⠀ 

Спадарыня Алена падзеліцца сваім незвычайным, рупліва сабраным фотаархівам, які складаецца з прапанаваных на eBay здымкаў, першапачаткова зробленых нямецкімі салдатамі ў Беларусі падчас Першай і Другой сусветных войнаў. ⠀ 

Пасля дыскусіі ўдзельніцы і ўдзельнікі змогуць стварыць калажы з рэпрадукцый фотаздымкаў Беларусі (1941–2020), спрабуючы такім чынам аднавіць уласныя ўспаміны і ўявіць дом і страту з асабістай перспектывы. ⠀ 


Мовы — беларуская, украінская, ангельская. Рэгіструйцеся па спасылцы. ⠀


У 15:00 — варкшоп «Аўтаэтнаграфічная мапа ўспамінаў: асабістыя маршруты па Берліне ў кантэксце вымушанай міграцыі». ⠀ 

Выбудаваць адносіны з горадам хіба не лягчэй, чым адносіны з людьмі. Нават калі няма часу, нават калі гэта зусім не прыярытэт, мы даследуем новы горад, ствараем уласныя маршруты, засвойваем і прысвойваем сабе прастору. ⠀ 

Як мы жывем гэты горад? 

Дзе часцей бываем, а якія месцы абыходзім? 

Прыходзьце аследаваць свае адносіны з Берлінам праз аналіз уласных фотаальбомаў і кропак на мапе.

 Вынікам гэтага варкшопа стане стварэнне ўласнай берлінскай мапы для кожнай і кожнага. ⠀ 



Уваход, выглядае, вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. ⠀






Вам можа быць цікава

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Анлайн-канцэрт Irdorath

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Анлайн

Алесь Мышкевіч у Вільні

24.04.2026 (18:30 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ