Фэст “Карчма”

06.09.2014 12:00 - 20:00 вёска Гіравічы (Ракаўскі сельсавет, 35 км ад Мінску, 7 км ад Ракава, 8 км ад станцыі Радашковічы) Бясплатнае

6–7 верасня ў вёсцы Гіравічы адбудзецца першы дабрачынны фестываль «Карчма». Удзелнікі: «Стары Ольса», Pawa, Рокаш, Ceilidh Ceol, Pun (Ex – BLAGI MAT), танцавальная падтрымка ад калектывау “Фламмея” i  Melicratum.

У вёсцы Гіравічы (Ракаўскі сельсавет, 35 км ад Мінску, 7 км ад Ракава, 8 км ад станцыі Радашковічы) знаходзіцца будынак карчмы 17-18 стагоддзяў, якая была сведкам розных падзей, сярод якіх: побыт ад’ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Каліноўскага, захоп жандармамі рускага рэвалюцыянера Барыса Савінкава. Будынак патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова і карчма працягвае руйнавацца.

У межах дабрачыннага фестывалю пройдзе ўпарадкаванне тэрыторыі, працы па кансервацыі, а таксама канцэрт. Фестываль «Карчма» не мае вонкавай фінансавай падтрымкі, ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу дабраахвотнікаў.

Даведкі: +375 29 3425791+375 44 5779089marry1992@tut.by.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ