Фэст “Кінемо”: “Нарэшце ў бяспецы!”

19.06.2014 19:00 - 22:00 музей З. Азгура (вул. Азгура 8) 30 000 - 120 000 рублёў

19 чэрвеня ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура ў рамках фестывалю нямога кіно і сучаснай музыкі «Кинемо» адбудзецца паказ фільма «Нарэшце ў бяспецы!» (1923, ЗША).

Рэжысёры: Фрэд С. Ньюмейер, Сэм Тэйлар. У ролях: Гаральд Лойд, Милдред Дэвіс, Біл Стротер, Ноа Янг. Класічны тапёр – Кацярына Матох (фартэпіяна).

З 19 чэрвеня па 17 ліпеня праект Cinemascope і Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў праводзяць другі фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «кінем». На працягу пяці вечароў ва ўнутраным дворыку музея-майстэрні З.І. Азгура будуць дэманстравацца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі беларускімі музыкамі і кампазітарамі. Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

Квіткі: 30 000 (папярэдне), 40 000 (у дзень паказу), 120 000 (абанемент на ўсю праграму). Даведкі: +375 17 3800632, +375 17 2909383, +375 17 2947301. Арганізатары: Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама; Адміністрацыя Партызанскага раёна г. Мінска; Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура; УП «Кінавідэапракат»; Праект Cinemascope; Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў; Open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «Кинемо».


Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Прэзентацыя зіна «Pamyłka» ў Варшаве

10.09.2026 (18:30 - 20:30) Uśpiona Księgarnia (Stalowa 1/4)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ