Фэст «Культура ў выгнанні» ў Вільні

07.06.2024 - 08.06.2024 19:00 - 01:00 ------------ Бясплатнае
 

У пятніцу, 7 чэрвеня, у Вільні адбудзецца фэст «Культура ў выгнанні», які ладзіць Інстытут імя Гётэ ў межах Віленскай ночы культуры.





У праграме: Калектыўныя музычныя практыкі 

Аматарскі вакальна-інструментальны ансамбль «Гоман» выканае некалькі песень, у тым ліку гімн пратэсту «Магутны божа», жаночую песню салідарнасці «Зязюля», песню салідарнасці «Пагоня».

 Вы зможаце пачуць вядомыя беларускія песні ў харавых апрацоўках, якія прагучаць як акапэльна так і разам з беларускімі інструменталістамі Вільні 


У фармаце караоке слухачоў запрашаюць да ўдзелу ў тым, каб прастора загучала песнямі, важнымі ў змаганні за дэмакратычную Беларусь.


Дата: 7 чэрвеня

Час: з 19:00 да 19:30 (час мясцовы)

Месца: пр. Гедыміна, 28, Вільня



Жаночыя чытанні


 Літаратурная ініцыятыва audiobooks.by праводзіць пасяджэнне кніжнага клуба, прысвечанае моцным дысідэнцкім жаночым галасам у сучаснай беларускай літаратуры. 

На працягу дзвюх гадзін гледачам прапануюць пазнаёміцца ​​з рознымі аўтарамі, абмеркаваць іх тэмы, а таксама паслухаць і пачытаць разам.


Дата: 7 чэрвеня

Час: з 20:00 да 22:00 (час мясцовы)

Месца: пр. Гедыміна, 5, Вільня


Горад, прырода і лячэбныя практыкі 

Мінская урбаністычная платформа ў Вільні ладзіць міждысцыплінарную сесію, якая спалучае вывучэнне раслін у гарадской прасторы з рынкам абмену раслінамі, апавяданнем і стварэннем сетак.

 Прыходзьце даведацца пра не заўсёды відавочны патэнцыял гарадскога садаводства для грамадскай салідарнасці, каштоўнасць і ўплыў гарадскіх раслін на псіхічнае здароўе жыхароў горада.

 Дата: 7 чэрвеня

Час: з 20:00 да 01:00 (час мясцовы)

Месца: пр. Гедыміна, 28, Вільня



 Калектыўныя танцавальныя практыкі 

Клуб сацыяльных еўрапейскіх танцаў «Валошка» ладзіць майстар-клас па шасці розных традыцыйных танцах, каб падтрымаць сувязь паміж беларусамі, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, а таксама запрасіць гледачоў адчуць агульную спадчыну і значэнне традыцыйнага танца ў Беларусі і Літве.


Дата: 7 чэрвеня

Час: з 23:00 да 00:00 (час мясцовы)

Месца: Замак, пр. Гедыміна, 5, Вільня



Уваход усюды вольны. 







Вам можа быць цікава

Выставы Вікторыі Крупскай і Віктара Нікалаева ў Мінску

07.11.2025 18:00 - 11.12.2025 19:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Вікторыі Ільіной у Гродна

03.12.2025 17:30 - 22.12.2025 20:30 Гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Калядны канцэрт у Мастацкім у Мінску

13.12.2025 (15:00 - 17:00) Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ