Фэст культуры падарожжаў «ŚwiatoPogląd» у Торуні

30.09.2022 - 02.10.2022 17:00 - 20:00 культурны цэнтр «Dwór Artusa» (rynek Staromiejski 6) Бясплатнае

Увечары 30 верасня, у Торуні пачынаецца фестываль культуры падарожжаў «ŚwiatoPogląd». Гэтым разам ён прысвечаны Кітаю, Бразіліі і — Беларусі.



Дата: з 30 верасня па 2 кастрычніка

Час: з 11.00 (час мясцовы)

Месца: культурны цэнтр «Dwór Artusa», rynek Staromiejski 6, Торунь


Фестываль — гэта сход аматараў падарожжаў, і мае ён незвычайны фармат: ён супастаўляе справаздачы падарожнікаў, якія наведваюць асобныя краіны, з пунктам погляду жыхароў гэтых рэгіёнаў, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы.

На выходных, 1 і 2 кастрычніка, тут — беларускія імпрэзы.

1 кастрычніка (субота) 16.30-18.30 — 

16.30-18.30 — лекцыі польскіх падарожнікаў, рэжысёраў і журналістаў, якія наведваюць Беларусь. Удзел бяруць Артур Зыгмунтовіч, Малгажата і Марэк Дамінка і Марцін Мадзялеўскі.

18.30-18.50 — беларусы ў Польшчы расказваюць пра асабісты досвед. Выступяць Вольга Куратнік, Рыгор Цярэнцьеў і Дзмітрый Піліп’ю, Юлія Стэрнал.

18.50-19.50 — дыскусія з удзелам усіх запрошаных гасцей і аўдыторыі. Мадэратар — Адрыян Банкоўска дэ Карвальё з радыё «Новы Свят».

20.00 — адкрыццё выставы «Марш свабоды ў Беларусі».

20.30-22.00 — канцэрт беларускага рок-гурта «RELIKT».


2 кастрычніка

11.00 — паказ дакументальнага фільма «Я вырасла, пакуль ты спала» (рэж. Марцін Саўтэр).

12.00 — паказ фільма «Калі кветкі не маўчаць», прысвечанага беларускім пратэстам (рэж. Андрэй Куціла).

13.10-13.40 — дыскусія «Сучасная Беларусь вачыма жанчыны».

14.30-16.30 — Фотамайстар-класы ад Аліны Кандрат.

Падрабязную праграму фэста глядзіце па спасылцы— там яшчэ шмат цікавага пра Кітай і Бразілію!


Уваход вольны! Завітвайце!  




Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Імпрэза "Жарсці Караткевіча" ў Варшаве

17.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)

Батлейка і калядны кірмаш у Лондане

20.12.2025 (14:30 - 17:00) Church of St. Cyril (Holden Avenue)

Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 (12:00 - 13:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ