Вялікі фэст Маці Божай Зельнай і Святога Роха, апекуна Мінска

15.08.2021 12:30 - 12:30 Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (р-т Незалежнасці, 44а) бясплатна

15 жніўня адбудзецца Вялікі фэст Маці Божай Зельнай і Святога Роха, апекуна Мінска


Пачатак у 12.30 на прыкасцёльнай тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр-т Незалежнасці, 44а)

Праграма:

  • 12.30 — Святая Імша на палявым алтары, асвячэнне пладоў сёлетняга ўраджаю;
  • Пасля Святой Імшы — культурная праграма і час каб падзяліцца сакрэтамі вырошчвання і выкарыстання раслінаў.

15 жніўня — Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у народнай традыцыі Маці Божай Зельнай. У гэты дзень у каталіцкім касцёле здаўна прынята асвячаць плады прыроды, летняга цяпла і людскіх рук — кветкі, садавіну, гародніну, расліны.

На фэст прыходзім з садавінай і гароднінай, можна падрыхтаваць букет або фларыстычную кампазіцыю. Не забываем добры настрой.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ