З 10 па 12 кастрычніка ў Мюнхене пройдзе фестываль беларускай культуры Minsk x Minga.
Маем праграму! (Звярніце ўвагу: івэнты будуць у розных лакацыях.)
10 кастрычніка (пятніца):
● 18:00 Адкрыццё фестываля Тэатралізаванае чытанне рамана «Сабакі Еўропы» з Альгердам Бахарэвічам і Паўлам Гарадніцкім
● 20:00 Канцэрт гурта «Касары»
● 21:00 Спеўны сход з гуртом «Касары»
Месца: Zirka (Halle), Dachauer Str. 110c, Мюнхен
11 кастрычніка (субота):
● 11:00 Адкрыццё выставы Лізы Багушэўскай «Sšytak»
● 12:30 Музычная дзіцячая праграма з удзелам Сержука Доўгушава
● 12:30 Біямедытацыя з Мілай Коткай і Mufer
● 16:00 Беларускі чытацкі клуб
● 19:00 Канцэрт KOOB (спецыяльны госць — Zoi)
● 22:00 Канцэрт Sw@da & Niczos
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен
12 кастрычніка (нядзеля):
● 11:00 Паказ фільма «Пад шэрым небам» і дыскусія з рэжысёркай Марай Тамковіч
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен
● 11:00 — 13:00 Дзіцячая праграма — Мастацкая студыя «Canela»
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен
● 13:00 Чытанне і дыскусія з Юляй Цімафеевай, прэзентацыя анталогіі «Я выразаю гісторыю» (паэзія і калажы)
Месца: кнігарня «Lehkuhl», Leopoldstr. 45, Мюнхен
● 14:00 Чытанне і дыскусія з Альгердам Бахарэвічам, прэзентацыя нядаўна выдадзенай кнігі «Папяровы Голем»
Месца: кнігарня «Lehkuhl», Leopoldstr. 45, Мюнхен
● 13:00 Лекцыя Соф’і Кузьміч «Паміж агнём: дыктатура, міграцыя і дзікая прырода ў Белавежскай пушчы»
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен
● 15:00 Майстар-клас па мове 404. Віктарына з Алінай Нагорнай (анлайн)
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен
● 19:00 Гурт «Play Men Cry» з Паўлам Гарадніцкім
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен
● 21:00 Закрыццё фестываля і акустычны канцэрт Сяргея Пукста
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен
Што па квітках? Ёсць розныя варыянты — ад 7 еўра за асобны івэнт да 140 еўра за сямейны квіток на ўсе дні. Дзеткам да 12 гадоў уваход вольны (акрамя дзіцячай праграмы).
Прапануюць разнастайныя зніжкі: удзельнікам «Razam» — зніжка 20% (код: RAZAM20); удзельнікам «Munichščyna» — зніжка 20% (код: BYinBY20); бежанцам з Беларусі/Украіны — зніжка 50% (код: VOLIA50); студэнтам — зніжка 10% (код: Studis).
То ўсё — па спасылцы.