У межах серыі «Кнігі без літар» фонд «Камунікат» выйшла аўдыякніга «Гэй Бэн Гіном» Уладзіміра Някляева — 28 гадзін містычна-таямнічага рамана ў агучцы Крысціны Дробыш, Алега Гарбуза і Сяргея Чуба, піша bellit.info.
«Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная», гэта містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». Гэта таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера — Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, ён паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.
Выдавецтва папяровай версіі — фонд Kamunikat.org.