Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

08.08.2025 - 10.08.2025 21:00 - 22:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14) 30,50 рублі



 З 8 па 10 жніўня ў Брэсце адбудуцца паказы фэста нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО. 




Да паказаў штораз ствараюць арыгінальнае музычнае суправаджэнне і прэзентуюць яго ўжывую ў фармаце перформансаў, якія аб’ядноўваюць у сабе кінапаказ і музычны канцэрт. 


 8 жніўня, у пятніцу, пакажуць камедыю Бастара Кітана «Паравоз „Генерал“» (1926). 

Музычнае суправаджэнне — класічны тапёр: Анастасія Дубоўская (фартэпіяна) 


 У суботу, 9 жніўня, пакажуць фільм «Цені: Начная галюцынацыя» Артура Робісана (1923). 

Музычнае суправаджэнне — Максім Круглы (фартэпіяна), Алег Яцына (скрыпка), Дзяніс Парэчын (кларнет). 


 У нядзелю, 10 жніўня, будзе фільм Паўля Лэні «Кот і канарэйка» (1927). 

Музычнае суправаджэнне — Алег Яцына (скрыпка), Дзяніс Парэчын (кларнет), Іван Рэнанскі (віяланчэль). 


Квіткі коштам 30,50 рублі яшчэ можна набыць у касах філармоніі ці па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Майстар-класы ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ