Фэст «Сны пра Японію. Прачынаемся» ў Мінску

10.06.2023 17:00 - 20:00 галреэя «FARBA» (пр-т Незалежнасці, 47) 20 рублёў


У суботу, 10 чэрвеня, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў зноў кліча правесці вечар у музеі — на імпрэзе «Сны пра Японію. Прачынаемся».




Дата: 10 чэрвеня

Час: з 17.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: галреэя «FARBA», пр-т Незалежнасці, 47, Мінск


Тут сабралі амаль усё найлепшае з выставы «Сны пра Японію», якая нядаўна завяршылася ў Цэнтры.

 
Вось якая чакаецца праграма:


Арт-медытацыя са спяваючымі чашамі, японскай флейтай сякухаці, посахам дажджу і дэгустацыяй кітайскай гарбаты

 Будзе шэсць сеансаў медытацыі кожныя паўгадзіны — з 17.00 да 19.30. На арт-медытацыю трэба рэгістравацца. Выбірайце зручны вам час і запісвайцеся па спасылцы.

17:00-18:00 Экскурсія ад арт-куратаркі Дзіны Даніловіч

Куратарка праекта Дзіна Даніловіч раскажа аб сваім бачанні экспазіцыі і пазнаёміць вас са знакамітымі японскімі майстрамі і з беларускімі аўтарамі з экспазіцыі.

17:00-20:00 Іммерсіўны фільм «Сны пра Японію» з жывымі акцёрамі

Перформанс на стыку тэхналогій і мастацтва — імерсіўны фільм «Сны пра Японію» «ажыве» дзякуючы сапраўдным акцёрам. Фільм дае магчымасць прасачыць шматвяковую гісторыю укіё-э і акунуцца ў свет прыгажосці, самабытнасці і гармоніі японскай культуры.

 17:00-20:00 Перформанс па стварэнні скульптуры па матывах гравюр Японіі ад Крысціны Анішчанкі

 Стварэнне скульптуры з гліны па матывах гравюр Японіі прама на вашых вачах. Назірайце за працэсам лепкі, задавайце пытанні і смела прыкладвайце свае пальцы і рукі да будучага тварэння.

18:00-19:00 Японскі сэт ад T-night

Сэт электроннай музыкі ў стылі фонк, які аддае старым гучаннем і спакойнымі рытмамі ў выкананні T-night

19:00-20:00 Што? Дзе? Куды? Апранаем кімано разам з Ірынай Лампе.

Як кімано дапамагае скідаць лішнія кілаграмы і выпраўляе выправу? Дзе ў кімано кішэні? Чым адрозніваецца анімэшнік ад мастацтвазнаўцы ў дачыненні да кімано?

Прымяраем кімано на шчасліўчыка і адказваем на ўсе самыя нязручныя пытанні аб гэтым адзенні разам з Ірынай Лампе.

19:00-20:00 Лекцыя і майстар-клас «Кінцугі» ад Маргарыты Токаравай

Паслухаеце лекцыю ад культуралагіні Маргарыты Токаравай аб японскай тэхніцы кінцугі і яе месцы ў філасофіі і мастацтве Японіі, выбераце элементы карцін і фатаграфій, якія вам здадуцца блізкімі, і створыце унікальныя калажы, абапіраючыся на ідэю мастацтва кінцугі.

На лекцыю трэба запісацца па спасылцы.

Таксама будзе электронны квэст па выставе, экспазіцыя з 60 унікальных японскіх ксілаграфій і тэматычныя фотазоны.


Квіткі — 20 рублёў. Іх можна набыць па спасылцы. А яшчэ кожны госць атрымае невялікі падарунак.




Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Мужчынскі хор "Унія" ў Беластоку

26.12.2025 (14:00 - 15:00) Aula Magna Палаца Браніцкіх (ul. Jana Kilińskiego 1)

Сяргей Чарняк у Познані

28.12.2025 (13:30 - 15:30) Szewska 18 (Szewska 18)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ