Творчая сустрэча з Андрэем Эзерыным у Познані

05.07.2026 17:00 - 19:00 Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21) Бясплатнае
У нядзелю, 5 ліпеня, у Бараку Культуры адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына «Ген мігранта. Пачатак».

  • Як пераадолець выклікі міграцыі?

  • Як не згубіць глебу пад нагамі?

Вас чакаюць лайфхакі ды гісторыі ад аўтара, камунікацыйнага кансультанта ды прадусара вядомых сацыяльных праектаў.

Таксама будуць цікавосткі ды падрабязнасці, як рабіліся праекты «Будзьма беларусамі», да якіх Андрэй быў датычны: анімацыя «Шаленыя беларусы», фестываль «АдНаК», кампанія «У пошуках цмока».

Напрыканцы будзе магчымасць узяць аўтограф.

Мадэратар — Севярын Квяткоўскі.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Сустрэча з Кацярынай Андрэевай у Вільні

03.07.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Сямейны Фэст Маці Божай Будслаўскай у Лодзі

05.07.2026 (13:15 - 16:30) касцёл св. Ёзафа (Ul. Ogrodowa 22)

Дзіма Нарышкін у Гданьску

12.07.2026 (19:00 - 21:00) Bar 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ