Фестываль «Бардаўская восень» на Падляшшы

25.10.2024 - 27.10.2024 10:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае
 

З 25 па 27 кастрычніка на Падляшшы пройдзе 29-ы Фестываль бардаўскай і аўтарскай песні «Бардаўская восень».





Дата: 25 і 27 кастрычніка




 Івэнты будуць у Гайнаўцы, Беластоку і Бельску Падляскім.


Вось якая сёлета праграма: 

25 кастрычніка а 10:00 у Гайнаўцы для вучняў і настаўнікаў II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы адбудуцца: 

● творчая сустрэча з літаратарам Уладзімірам Някляевым;

 ● выступ гурта NAVIBAND


У гэты ж дзень, 25 кастрычніка а 18:00, у Бельску Падляшскім у Доме Культуры вас чакаюць: 

● прэзентацыя праекта Уладзіміра Някляева «Без Айчыны» з удзелам Дзмітрыя Дуганава (хэндпан) і Аляксандры Канафальскай (мастацкае відэаафармленне);

 ● уручэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава (Беларускі ПЭН); 

● гурт VERAMI

● гурт NAVIBAND


27 кастрычніка а 18:00 у Беластоку ў Тэатры лялек пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма аўтарства Марка Уладзімірава «Пабыць у тым часе, які мінуў» аб бельскай паэтцы Надзеі Артымовіч, а таксама сустрэча з аўтарам. 



Уваход паўсюль вольны.







Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ