Семінар «Юрыдычная беларуская мова ва ўмовах прававой трансфармацыі» ў Вільні і анлайн

29.05.2026 18:00 - 20:00 (паведамяць па рэгістрацыі) Бясплатнае
У пятніцу, 29 траўня, у Вільні адбудзецца семінар «Юрыдычная беларуская мова ва ўмовах прававой трансфармацыі».

Падчас семінара абмяркуюць:

  • Як пераадолець супярэчнасць паміж дэкаратыўным канстытуцыйным статусам беларускай мовы і яе фактычнай адсутнасцю ў прававым полі.
  • Якая рэальная статыстыка прыняцця законаў па-беларуску на сучасным этапе і пра што яна сведчыць?
  • Як досвед развіцця беларускай юрыдычнай адукацыі і нарматворчасці ў ХХ стагоддзя ўлічыць пры падрыхтоўцы будучых рэформаў?
  • Юрыдычная адукацыя па-беларуску, утопія ці рэальная перспектыва ва ўмовах эміграцыі і дзейнасці дыяспар?

Запрашаюць да ўдзелу студэнтаў, практыкуючых юрыстаў, адвакатаў, праваабаронцаў, даследчыкаў, мовазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускай юрыдычнай мовай і яе развіццём.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

luty sakavik і сябры ў Познані

28.05.2026 (18:00 - 21:00) Dragon Social Club (Zamkowa 3/5)

Спектакль «Галасы Адысеі» ў Варшаве

06.06.2026 19:00 - 07.06.2026 21:00 Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ