Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы» ў Бучы

25.11.2023 - 26.11.2023 18:00 - 21:00 Кінатэатр «Filmax» у ТРЦ «Avenir Plaza» (вул. Леаніда Бырюкова, 2) Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 25 і 26 лістапада, у Бучы адбудуцца паказы фестываля дакументальнага кіно «1084. На мяжы», які ладзіць беларуская грамадская арганізацыя «Звяно».

Сёлета, нагадаем, паказы фэста адбываюцца ў Адэсе, Кіеве, Бучы, Тэрнопалі і Луцку.


Дата: 25 і 26 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: кінатэатр «Filmax» у ТРЦ «Avenir Plaza», вул. Леаніда Бырюкова, 2, Буча

У праграме:

25 лістапада 18.00

«Courage» (рэж. Аляксей Палуян)

Дакументальны фільм, прысвечаны беларускім пратэстам.

Па сеансе будзе гутарка з рэжысёрам.

26 лістапада 18.00

«Motherland/Радзіма» (рэж. Ганна Бадзяка, Аляксандр Міхалковіч)

Галоўная гераіня фільма — Святлана. Яе сына знайшлі мёртвым падчас службы ў войску, і цяпер жанчына спрабуе праліць святло на культуру гвалту і здзекаў у беларускім войску.

Паралельна разгортваецца гісторыя групы сяброў з тэхна-андэграўнду прызыўнога ўзросту.

Уваход — free donation. Данаты пойдуць на расходнікі для апаратаў вакуумнай тэрапіі ран. Вы таксама можаце заданаціць па спасылцы ўнізе.




Вам можа быць цікава

Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 17:00 - 30.07.2026 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ