Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы» ў Кіеве

20.01.2024 - 21.01.2024 18:00 - 20:00 КINO42 (вул. Канстанцінаўская, 11Б) данаты


З суботы, 20 студзеня, у Кіеве працягнецца фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы». Ладзіць яго беларуская грамадская арганізацыя «Звяно».



Дата: 20 і 21 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: КINO42, вул. Канстанцінаўская, 11Б, Кіеў


1084 кіламетры — працягласць агульнай мяжы Беларусі і Украіны. Фэст прадастаўляе гледачам пляцоўку, каб даведацца больш адно пра аднаго і знайсці тое, што нас яднае, запытацца, якімі будуць нашы суседскія стасункі ў будучыні.

20 і 21 студзеня ў Кіеве і з 24 па 26 студзеня ў Тэрнопалі пройдуць заключныя афлайн-паказы беларускіх дакументальных стужак, а таксама будуць арганізаваныя круглыя сталы для абмеркавання балючых пытанняў і адносін паміж двума народамі.

 Напрыканцы года паказы фэста адбыліся ўжо ў Адэсе, Бучы і Луцку.


Вось якая праграма:


20 студзеня 


«Motherland/Радзіма» (рэж. Ганна Бадзяка, Аляксандр Міхалковіч) 

Галоўная гераіня фільма — Святлана. Яе сына знайшлі мёртвым падчас службы ў войску, і цяпер жанчына спрабуе праліць святло на культуру гвалту і здзекаў у беларускім войску. 

Паралельна разгортваецца гісторыя групы сяброў з тэхна-андэграўнду прызыўнога ўзросту. 

Рэгіструйцеся па спасылцы.


21 студзеня «Беларускі вальс» (рэж. Анджэй Фідык) 

Фільм 2007 года, прысвечаны Алесю Пушкіну, пры дапамозе мовы перформансаў паказвае змаганне мастака з таталітарызмам. У гэтай мове шмат гумару і іроніі. 


У фільме паказаны блізкія мастака, а таксама сучасная Беларусь, якая шукае сваё месца паміж Усходам і Захадам.


Рэгіструйцеся па спасылцы.


Уваход на паказы - free donation. Данаты пойдуць на расходнікі для апаратаў вакуумнай тэрапіі ран. Вы таксама можаце заданаціць па спасылцы.



Поўную праграму фэста глядзіце на сайце.





Вам можа быць цікава

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

07.09.2025 14:00 - 27.09.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Майстар-клас па маляванні пастэллю «Формы колеру» ў Мінску

18.09.2025 (17:00 - 19:00) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

SAMOTA і navalach у Беластоку

19.09.2025 (20:00 - 22:00) Balance Klub (dr Ireny Białówny 9/1)

Ян Клапоцкі ў Мінску

26.09.2025 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ