«Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

10.04.2026 - 12.04.2026 20:00 - 21:00 Nowy Teatr (ul. Madalińskiego 10/16) 50 злотых


10, 11 і 12 красавіка ў Новым тэатры зноў граюць
спектакль-перформанс беларускага мастака Сяргея Шабохіна «Ich heiße Frau Troffea». У галоўнай ролі — Ігар Шугалееў.




Паглыбляючыся ў гісторыю фрау Трафэі, перформер распавядае пра ўласны досвед траўматычнай апантанасці і няспыннага пошуку свабоды.

За тыдзень да фестывалю Марыі Магдалены ў 1518 годзе фраў Трафэя выйшла з дому і нечакана для сябе пачала шалёна танчыць на адной з вулачак Страсбурга. Яна танцавала ўвесь дзень да позняга вечара, а потым усю ноч. На трэці дзень вар’яцкіх танцаў яна была надзвычай знясіленая, яе чаравікі былі прасякнуты крывёю, але яна не магла спыніцца.

У рэшце рэшт яе заразлівы танец пракаціўся па горадзе і выклікаў танцавальную эпідэмію, якая забрала шмат жыццяў.

Шок ад расстання з домам і мінулым, вымушанай эміграцыі з Беларусі і пошукаў сябе прымушае перформера цалкам растаць у прывабнай рэйв-культуры Берліна. Пад уздзеяннем моцнага стрэсу, выкліканага дызайнерскімі наркотыкамі, ён адчувае новую свабоду зносін і перамяшчэння. Гэта дзеянне, як фізіялагічнае, так і паэтычнае, выяўляе розныя мастацкія вымярэнні.

Праз інтэнсіўную цырымонію цела распавядаецца гісторыя хваробы цэлай краіны і апантаных пошукаў лекаў на волі.

Ідэя, рэжысёр: Сяргей Шабохін

Ідэя, выкананне: Ігар Шугалееў

Харэаграфія: Агнешка Крыст

Музыка: Мікіта Бубашкін

Візуалізацыя: Аляксандра Канончанка

Прадзюсарка: Марына Дашук


Працягласць спектакля — 40 хвілін.

Ідзе ён на беларускай мове з польскімі і ангельскімі субтытрамі.


Квіткі коштам 50 злотых поўны і 35 злотых ільготны можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па каліграфіі ў Мінску

31.03.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Канцэрт хору «Артос» у Варшаве

06.04.2026 (14:30 - 16:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ