Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

02.06.2023 10:00 - 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 6 рублёў
 
У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды».



 Дата: 2 чэрвеня

Час: з 10.00 да 17.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск


Глядзіце якая праграма:

10.00 — пачатак працы фестывалю дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды», урачыстая цырымонія пасадкі дрэва на сядзібе песняра

 10.00 —17.00 — «Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа» (у межах кожнай творчай сустрэчы — аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына з падарункамі!)

Вас чакаюць творчыя сустрэчы з пісьменнікамі Віктарам Шніпам, Тамарай Кавальчук, Дзмітрыем Мікалаевым, Ірынай Карнаухавай, з нашчадкамі Якуба Коласа Марыяй і Васілінай Міцкевіч, з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

11.00 — 13.00 — настольныя гульні ад Наталлі Галко;

13.00 — 16.00 — мастацкі майстар-клас, аквагрым і размалёўкі ад Анастасіі Балыш;

12.00 — 14.00 — праца пляцоўкі МНС Першамайскага раёна;

10.00 — 16.00 — майстар-класы па машынапісе «Пішу як Колас», па вырабе арыгамі-закладкі для кніг і пазлаў;

10.30, 11.30, 13.00, 14.30 — музейна-педагагічны занятак «Міністр грыбной гаспадаркі»;

11.00 — 16.00 — настольная інтэрактыўная гульня «Пазнай Мінск з намі»;

11.00 — 13.30 — Кніжнае лато па паэме Я.Коласа «Міхасёвы прыгоды»;

13.30 па 16.00 — літаратурны куфэрак «Каб кожны песняра пачуў, ці валошкі для Коласа»;

 11.30, 13.30, 15.30 — лялечныя прадстаўленні па беларускіх народных казках

 17.00 — 18.30 круглы стол «Стварэнне электроннай энцыклапедыі Якуба Коласа» пры ўдзеле Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі


Квіткі — 6 рублёў.


А кожнаму наведвальніку ў падарунак — кніга!





Вам можа быць цікава

Прэзентацыя альманаха «CTRL+S» у Вільні

21.03.2025 (18:30 - 20:00) CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Імпрэза «Гуканне вясны» ў Мінску

22.03.2025 (14:00 - 18:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» у Варшаве (16+)

25.03.2025 (19:00 - 21:00) Terminal Kultury Goclaw (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ