Фестываль ідэй «Абдзіраловіч-2021»: «У пошуках сваёй сацыяльнай тэорыі: як (беларусам) зразумець беларусаў?

24.09.2021 - 25.09.2021 14:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

Беларускі калегіюм ладзіць фестываль ідэй «Абдзіраловіч-2021»: «У пошуках сваёй сацыяльнай тэорыі: як (беларусам) зразумець беларусаў?»


Дата: 24-25 верасня (пятніца-субота).

Час: 14.00-20.00

Паглядзець можна на старонцы Калегіюма ў Facebook, а таксама на youtube-канале Калегіюма.

Сацыяльныя і палітычныя змены, якія мы назіраем у Беларусі і свеце цягам апошніх двух год, іх выбуховы характар, змушаюць нас задумацца і задаць сабе падставовыя пытанні. Ці разумеем мы ўласнае грамадства, у яго цэльнасці і разнастайнасці, ягоную ўнутраную форму і гістарычную дынаміку, а таксама знешнія фактары, што на яго ўплываюць і яго трансфармуюць? Ці дастаткова ў нас для гэтага тэарэтычных сродкаў?


На гэтыя ды іншыя пытанні цягам 2 дзён будуць спрабаваць адказваць вядучыя беларускія інтэлектуалы: Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Аляксей Кажарскі, Андрэй Казакевіч, Мікалай Кацук, Генадзь Коршунаў, Анатоль Панькоўскі, Андрэй Ралёнак, Пётр Рудкоўскі, Макс Шчур, Таццяна Шчытцова, Андрэй Ягораў, Marci Shore, а таксама госці з Польшчы, Літвы, Чэхіі ды ЗША.




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Сустрэча з Настассяй Панкратавай у Варшаве

09.09.2026 (19:00 - 21:00) House of Storks (Adama Mickiewicza 18B)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ