Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Тбілісі

04.06.2022 - 05.06.2022 14:00 - 22:30 Інстытут Гётэ (Mikheil Zandukeli, 16) Бясплатнае


4 і 5 чэрвеня Тбілісі трымае фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, які сёлета праходзіць таксама ў Кракаве, Варшаве і Вільні.



Дата: 4–5 чэрвеня

Час: з 14.00 (час мясцовы)

Месца: Інстытут Гётэ, Mikheil Zandukeli, 16, Тбілісі


Тбіліская PRADMOVA уключыць у сябе сустрэчы з беларускімі і замежнымі літаратарамі, дыскусіі па філасофіі і мастацтве, майстар-класы для дзяцей і дарослых, музычныя імпрэзы.

На працягу фестывальных дзён будзе дзейнічаць кніжны кірмаш, а таксама арганізавана пляцоўка для абмену кнігамі (прыносьце свае прачытаныя кнігі і забірайце чужыя наўзамен).

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю: Мамука Хантадзэ, Седа Аршак’ян, Міла Котка, Вольга Бубіч, Аляксандр Ждановіч, Севярын Квяткоўскі, Зміцер Лукашук, Уладзімір Някляеў, Лінор Гаралік, Шота Іяташвілі і іншыя.

Падрабязная праграма фестываля па спасылцы.

Мерапрыемствы будуць праходзіць на беларускай і рускай мовах.

УВАХОД ВОЛЬНЫ.




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Батлейка «Купальская містэрыя» ў Мінску

20.06.2026 (15:00 - 17:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сяброўскі каталіцкі пікнік у Варшаве

20.06.2026 (19:00 - 22:00) парафіяльны дом (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ