Фестываль мастацтва Арт-Мінск-2021

03.09.2021 18:00 - 18:00 Палац мастацтва (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

З 3 па 26 верасня ў Мінску праводзіцца фестываль мастацтва Арт-Мінск — адно з найбуйнейшых мерапрыемстваў у галіне мастацтва ў Беларусі. 

Цэнтральная пляцоўка фестывалю, Палац мастацтва, адкрыецца 3 верасня ў 18:00 па адрасе Казлова, 3. Наведаць адкрыццё галоўнай экспазіцыі можна будзе бясплатна з 18:00 да 21:00.

У фестывалі мастацтва возьмуць удзел каля 240 мастакоў, скульптараў, фатографаў і прадстаўнікоў іншых напрамкаў мастацтва з усёй Беларусі. 

Акрамя цэнтральнай пляцоўкі на Казлова 3, Арт-Мінск пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прасторы «Арт-Фабрыка», галерэі «Мастацтва», галерэі «DK» і іншых выставачных пляцоўках горада — на фестывалі будуць прадстаўлены больш за 800 твораў у традыцыйных і сучасных жанрах мастацтва.

У гэтым годзе Арт-Мінск прапануе гледачу сустрэцца са мноствам напрамкаў мастацкай сцэны сучаснай Беларусі: пачынаючы ад класічнага выяўленчага мастацтва, заканчваючы лічбавымі інсталяцыямі і відэа-артам — работамі ўжо вядомых гледачу аўтараў, а таксама маладых мастакоў, якія ўпершыню ўдзельнічаюць у праекце. У рамках адкрыцця запланаваны і іншыя праекты, якія стартуюць з 4 верасня і пазней. 

Падрабязную праграму мерапрыемстваў фестывалю можна знайсці на сайце www. artcenter. by.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць ААТ «Белгазпрамбанк», Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «Беларускі саюз мастакоў» (Палац мастацтва), Цэнтр выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва» і онлайн-гіпермаркет 21 vek.

Перыяд работы цэнтральнай экспазіцыі ў Палацы мастацтва:
з 3 верасня па 26 верасня 2021 года
11:00 — 21:00, без выходных.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3 (Палац мастацтва).

Кошт квіткоў: 8 BYN — поўны, 4 BYN — льготны.

Для сувязі па арганізацыйных пытаннях:
+375 (29) 264 68 48
+375 (33) 350-00-66
+375 (33) 666-77-31

Каса: 8 (017) 252 98 88


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Сырны фэст у Гродне

05.09.2026 (11:30 - 18:00) плошча Леніна і прылеглыя лакацыі

Народзіны стэндап-клуба «lokal» у Варшаве

06.09.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ