Жыхары Смальянаў адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана

Жыхары Смальянаў адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана. Шмат гадоў пасля царскай ссылкі пісьменнік пражыў на Аршаншчыне і быў пахаваны тут у 1855 годзе. Доўгі час надмагільным помнікам ніхто не апекаваўся, і ён прыйшоў у занядбаны стан, піша «Еўрарадыё».

Kamień Tamaša Zana da restaŭracyi
Камень Тамаша Зана да рэстаўрацыі. Фота: t.me/euroradio


Kamień Tamaša Zana paslia restaŭracyi
Камень Тамаша Зана пасля рэстаўрацыі. Фота: t.me/euroradio

Тамаш Зан — адзін з лідараў віленскіх студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Ён быў сябрам Адама Міцкевіча і Яна Чачота. У 1824 годзе быў сасланы ў Арэнбургскую губерню. А пасля вяртання пасяліўся ў маёнтку Кахачын каля Оршы, дзе даследаваў прыроду і беларускі фальклор.