Фестываль нацыянальных культур у Гродне

07.06.2024 - 09.06.2024 17:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае


Ад пятніцы, 7 чэрвеня, у Гродне пройдзе фестываль нацыянальных культур.






Дата: з 7 па 9 чэрвеня

Месца: розныя лакацыі, Гродна 



Свята пачнецца з шэсця, прадстаўлення ўсіх нацыянальных аб’яднанняў і вялікага канцэрта на галоўнай сцэне фестываля. 

У суботу, 8 чэрвеня, на цэнтральных вуліцах і плошчах разгорнецца 19 нацыянальных падворкаў, дзе па традыцыі будуць песні і танцы, гульні, конкурсы, стравы народнай кухні. На беларускім падворку абяцаюць свята «Галоўны па мясе». 

Таксама будзе бітва дыджэяў, фестываль футбольных сем’яў, коннае шоу, якое 8 чэрвеня адбудзецца ў парку Жылібера. 


Трэці фестывальны дзень пройдзе на Аўгустоўскім канале. 

На пляцоўцы ля шлюза Дамброўка вас чакаюць фаер-шоу, флэшмоб у нацыянальных касцюмах, спаборніцтва лесарубаў, фестываль рыбнай лоўлі, шоу барабаншчыкаў, выступленне танцавальных калектываў і іншае. 



Уваход вольны. Мапа фэста — на выяве.






Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава sierafimuss "Liminal Escapes" у Варшаве

28.02.2026 19:00 - 08.03.2026 21:00 галерэя "Septem of Swords" (Aleja 3 Maja 5)

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ