Фестываль незалежнай відэатворчасці «HLIADAČ» у Мінску

10.09.2022 14:00 - 18:00 арт-прастора «DOGMA» (вул. Чырвоная, 7 к. 10) donation

10 верасня ў мінскай арт-прасторы «DOGMA» адбудзецца фестываль незалежнай відэатворчасці «HLIADAČ».



Дата: 10 верасня

Час: 14.00

Месца: арт-прастора «DOGMA», вул. Чырвоная, 7 к. 10, Мінск


«HLIADAČ» — гэта фестываль відэатворчасці, галоўная ідэя якога адлюстроўваецца ў назве. Свет мастацтва — гэта дыялог, у якім абодва бакі звязаныя. Ці існуе творчасць без гледача? А глядач без творчасці?

Маладыя аўтары прэзэнтуюць свае працы ў 4 катэгорыях:

— Кароткаметражныя фільмы

— Дакументальныя фільмы

— Кліпы

— Арт-відэа

У межах фестывалю кожны жадаючы зможа паўплываць на развіццё мясцовай творчасці. Вось якім чынам:

— Жывы дыялог з удзельнікамі, чые працы будуць паказаныя на мерапрыемстве

— Галасаванне ў намінацыях па кожнай з катэгорый відэа

— Магчымасць заданаціць творцам

Ніякіх сур’ёзных дзядзечак у журы. Толькі шчырая зацікаўленасць і канэкт паміж людзьмі. Творы з праграмы можна паглядзець у адмысловым тэлеграм-канале.

Ведай і глядзі сваіх!

Уваход — данат любой купюрай.




Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ