Фестываль «Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Навагрудка» ў Навагрудку

22.08.2025 - 23.08.2025 12:00 - 21:00 Навагрудак Бясплатнае

 

У пятніцу і суботу, 22 і 23 жніўня, у Навагрудку — першы фестываль «Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Навагрудка».   




Гістарычна склалася, што ў гэтых краях узоры на паперы не выразалі, а выбівалі: спачатку майстар стварае тонкую сетку, а ўжо на ёй нараджаюцца ўзоры — калядныя зоркі, велікодныя кветкі, раслінныя арнаменты.

У праграме: 

  • майстар-класы па выбіванцы і іншым народным рамёствам; 
  •  сімфанічны канцэрт-баль у гістарычных сцен; 
  •  канцэрты, дыскатэкі, вулічныя выступы і моладзевая праграма; 
  •  рыцарскі турнір у замка; 
  •  кірмаш рамеснікаў і многае іншае.
 


Падрабязней глядзіце на выявах. 


Уваход, выглядае, вольны. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Сон Ван Гога» ў Мінску

25.07.2025 11:00 - 07.09.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Сустрэча з аўтарамі праекта «Традыцыйны светапогляд беларусаў» у Мінску

21.08.2025 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Рэканструкцыя беларускага вяселля пад Вільняй

23.08.2025 (14:00 - 17:00) вясковы падворак у ваколіцах Вільні

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ