У чацвер, 21 жніўня, у Мінску адбудзецца прэзентацыя кнігі сустрэча з аўтарамі кніжнага праекта «Традыцыйны светапогляд беларусаў».
Колькі гадоў супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працуюць над выдавецкай серыяй «Традыцыйны светалад беларусаў».
Пабачылі свет кнігі пра касмалогію, народную тэалогію, чалавека і, зусім нядаўна — пра грамадства.
Багата ілюстраваныя трохмоўныя выданні на беларускай, рускай і англійскай мовах асвятляюць асноўныя ідэі беларускай этнафіласофіі і папулярызуюць дасягненні айчыннай гуманітарнай навукі.
Пра ідэю серыі і чарговую кнігу распавядуць яе стваральнікі Ірына Дубянецкая, Дзмітрый Скварчэўскі, Алена Крупадзера і мастак Максім Храпавіцкі.
Уваход — 5 рублёў.