Філасофскі гурток імя Ігната Абдзіраловіча ў Вільні абмяркуе ідэнтычнасць з Вольгай Шпарагай

18.05.2024 - 16.05.2024 18:00 - 20:00 каштоўнасная прастора АБФ «МісіЯ» (Teatro g. 3) Бясплатнае
 

У суботу, 18 траўня, ініцыятыва «Актыўнымі быць файна» кліча на новую сустрэчу шведскага гуртка «Філасофія» імя Ігната Абдзіраловіча.





 Дата: 18 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: каштоўнасная прастора АБФ «МісіЯ», Teatro g. 3, Вільня 



Гэтым разам тэма — «Ці патрэбны нацыяналізм у дэмакратычным грамадстве? Ідэнтычнасць, адказнасць і самакрытычнасць у 21 стагоддзі». 


Анлайн далучыцца філасофка Вольга Шпарага, каб паразмаўляць, хоць і дыстанцыйна, пра постнацыю, дэмакратыю, культ герояў і пра тое, як адказваць супольнасцям на пагрозы гвалту і вайны. 

Будзе і трошку артыкулаў ад спадарыні Вольгі, якія абмяркуюць разам з анлайн-госцяй. 


Філасофскі гурток — гурток для тых, хто чытае і думае, рэфлексуе і крытыкуе. Тут развіваюць крытычнае мысленне і крытыкуюць актуальную сацыяльнасць, задаюць пытаннечкі і спрачаюцца аб метадах. 




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ