Купальскі шпацыр у Вільні

28.06.2026 18:30 - 21:30 канечны прыпынак Verslo trikampis (Дзелавы трохкутнік) 10 EUR
У нядзелю, 28 чэрвеня, у Вільні ладзяць купальскі шпацыр са спевамі на рачным трамвайчыку.

Даведаецеся, як беларусы святкавалі Купалле ў Вільні ў 1911-1913 гг.

Чаму на рачным трамвайчыку? Таму што ўсе тры гады вядомых нам святкаванняў беларускіх Купальляў у Вільні сплавы па Вяллі на ўпрыгожаных параходах, чоўнах і лодках былі абавязковымі ў праграме.

Прапануюць прыйсці на экскурсію ў вышыванках, а можа, і з купальскімі вянкамі, каб пасля па традыцыі пусціць іх на ваду.

У экскурсіі возьме ўдзел фалькларыстка Паліна Курановіч, разам з якой паспяваеце некалькі купальскіх спеваў.

Квіткі на рачны трамвайчык лепш набываць загадзя за 3 еўра.

Удзел — данаты ад 10 еўра. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Канцэрт хору «Канкордзія» ў Варшаве

27.06.2026 (19:15 - 21:00) Kościół Akademicki św. Anny (Krakowskie Przedmieście 68)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

30.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ