Анлайн-прэм’ера фільма "7 шляхоў" пра беларусаў у эміграцыі

29.10.2021 20:00 - 20:00 youtube Бясплатнае

29 кастрычніка а 20-й гадзіне на ютуб-канале «Еўрарадыё» адбудзецца прэм’ера фільма «7 шляхоў».


Фільм распавядае пра лёсы беларусаў, якія ў розны час вымушана пакінулі Беларусь, але засталіся з ёй сэрцам і думкамі.

Фільм здымаўся камандай «Еўрарадыё» ў 2021 годзе ў Варшаве, Берліне і Кіеве. Іронія лёсу ў тым, што за час стварэння фільма ўлады Беларусі закрылі мінскі карпункт Еўрарадыё, і аўтары фільма самі апынуліся ў статусе мігрантаў.

Героі фільма — людзі рознага ўзросту і прафесій. Ёсць і мігранты са стажам, і тыя, хто выехаў пасля выбараў 2020-га. Што імі рухае цяпер? Пра якую Беларусь яны мараць? Ці плануюць вяртацца? Як рэагуюць на БЧБ-актыўнасць грамадзяне гарадоў, якія «прымаюць»? Адказы на гэтыя пытанні — у фільме «7 шляхоў».



Вам можа быць цікава

Свята да юбілею Элізы Ажэшкі ў Мількаўшчыне

14.06.2026 (14:00 - 16:00) музей Элізы Ажэшкі

Творчая сустрэча з Таццянай Ліхачовай у Віцебску

16.06.2026 (17:00 - 19:00) малая зала віцебскай абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Акустычны гіг у Варшаве

19.06.2026 (18:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Саша Філіпенка ў Брне

19.06.2026 (18:00 - 20:00) Institut Paměti Národa (Radnická 369/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ