Фільм “Толькі ўяві!”. У межах XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»

09.11.2016 19:00 - 19:00 Кінатэатр "Перамога" (вул. Інтэрнацыянальная, 20) Уваход вольны

У межах XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»

9 лістапада а 19-й гадзіне ў кінатэатры Перамога” (вул. Інтэрнацыянальная, 20)

ТОЛЬКІ ЎЯВІ! /Драма, 2012, 105 хвілін/

Што цікавага і радаснага можа адбывацца ў прыватнай школе для сляпых пры манастыры? Шмат чаго! Там змагаюцца і перамагаюць, кахаюць і мараць, спадзяюцца і вераць…

“Толькі ўяві!” – фільм аб праве на свабоду, праўдзе і ілюзіях, аб даверы да людзей і ўменні радавацца кожнай і хвіліне жыцця.

Рэжысёр Анджей Якімоўскі. Акцёры: Эдвард Хогг, Аляксандра Марыя Лара, Мельхіёр Дэруе, Фансіс Фраппа, Жуан Лагарту.

Вытворчасць: Польшча, Партугалія, Францыя, Вялікабрытанія.

Фільм з аўдыядэскрыпцыяй для невідушчых, слабавідушчых людей, а таксама з субцітрамі для глухіх.

Аўдыядэскрыпцыя і субцітры створаныя ўдзельнікамі праекта “Развіццё тэхнік адаптацыі інфармацыі і мастацтва да патрэбаў невідушчых і глухіх”. Праект cуфінансаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця.

Уваходныя квіткі можна атрымаць бясплатна ў кінатэатры

ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку.


Вам можа быць цікава

NAVIBAND у Кракаве

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Piękny Pies (plac Wolnica 9)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Спектакль «Ваўкі» ў Любліне

16.04.2026 19:00 - 18.04.2026 21:30 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ