Спектакль «Ваўкі» ў Любліне

16.04.2026 - 18.04.2026 19:00 - 21:30 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12) 50 PLN
16, 17 і 18 красавіка Купалаўцы граюць у Любліне спектакль «Ваўкі» паводле аповесці Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?».

Рэжысёр Павел Пасіні засяроджваецца на адной з найважнейшых, але пакінутых па-за агульнай ўвагай тэм кнігі — яўрэйскім пагроме, які разгарнуўся ў адной з беларускіх вёсак.

«Ваўкі» становяцца пляцоўкай для размовы пра гісторыю, якая дагэтуль адгукаецца ў сучасным свеце.

У спектаклі возьмуць удзел Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Казела, Аляксандр Зелянко і Валянціна Гарцуева.

Мова — беларуская.

Працягласць — 150 хвілін (без антракту).

Квіткі коштам 50 злотых поўны, 40 злотых ільготны бярыце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Сустрэча «ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

27.05.2026 (19:00 - 21:00) Robin Bar (ul. Ruska 51B)

Ноч музеяў у Брэсце

29.05.2026 (19:00 - 22:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ