Фінал Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы ў Беластоку

24.02.2026 17:00 - 19:00 Беластоцкі тэатр лялек (вул. Каліноўскага, 1) Бясплатна

У аўторак, 24 лютага, у Беластоку адбудзецца фінал V Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы.


Сёлета арганізатары атрымалі каля сотні заявак з Польшчы, Беларусі, Літвы, ЗША, Ізраіля і Іспаніі.

Фіналісты ўжо вызначыліся .

У журы гэтым разам - журналіст Аляксей Дзікавіцкі, рэжысёр Антон Ільін, акторка Марыя Чыквін, журналістка Ганна Кандрацюк-Свярубская.

Апроч уласна спаборніцтва дэкламатараў у праграме - лялечны спектакль "Брыдкае качаня" ў выкананні Тэатра Czrevo: гэта кранальная падляшская версія казкі Х. К. Андэрсэна, расказаная з пункту гледжання маці.

Уваход вольны. 

Будзе таксама анлайн-трансляцыя на ютуб-канале фонду Тутака: проста далучайцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ