Фінальная спартыўная «Мова Нанова» на вольным паветры ва Уроцлаве!

27.05.2023 15:00 - 19:00 Staw królewiecki donation

У суботу, 27 траўня, ва Уроцлаве — фінальны занятак «Мовы нанова» ў гэтым сезоне. Гэтым разам — спартыўны і на вольным паветры!



Дата: 27 траўня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Staw królewiecki, Уроцлаў


Бо гасцямі гэты разам — беларускія спартоўцы Сцяпан Папоў (самба), Яўген Вяроўка (футбол) і Максім Сацук (дзюдо).

На беразе маляўнічага возера вас чакае моўна-забаўляльная віктарына і трэніровачка! Будзе і магчымасць папарыцца ў саўне ад годных беларусаў «ПАН САЎНА».

 А на вячэру будуць грыль і дранічкі!

Захапіце з сабой прысмакі, пры патрэбе — штосьці пагарачэй. А таксама, калі маеце, — мячы і спартыўныя дыванкі.

І нават калі вы ні разу не былі на «Мове нанова» — прыходзьце! Радыя будуць усім!

Удзел — donation.




Вам можа быць цікава

Выставы “127 падарункі +” і "Датычны" ў Мінску

30.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Перфарматыўная экскурсія па выдавецтве "Мяне няма" ў Варшаве

14.03.2026 (18:00 - 20:00) паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі)

Вандроўка да дня народзінаў Багушэвіча з Вільні

21.03.2026 (10:00 - 12:00) паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ