Фінісаж выставы «Ales Pushkin. AFTERLIFE» ў Варшаве

30.08.2024 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае


У пятніцу, 30 жніўня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца фінісаж выставы «Ales Pushkin. AFTERLIFE».







Дата: 30 жніўня

Час: 19:00

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава 




У рамках закрыцця адбудзецца дыскусія «Art Afterlife», у якой бяруць удзел культурніцкія дзеячы і дзяячкі:

Андрэй Дурэйка (анлайн) — куратар выставы, мастак;

 Аляксей Кузьміч — мастак-акцыяніст;

Піт Паўлаў — музыка гурта N.R.M., сябра Алеся Пушкіна;

 Вольга Архіпава — мастацтвазнаўца, культуралагіня, куратарка, даследчыца сучаснага беларускага мастацтва;

Наталля Задзяркоўская — кіраўніца Музея Вольнай Беларусі;

Лера Лазук (анлайн) — мастачка, калега і сяброўка Алеся Пушкіна, якая не так даўно прадстаўляла яго апошнія малюнкі з турмы на выставе ў Вільні. 

Мадэратар — Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рады культуры. 



Падчас фінісажу адбудзецца прэм’ера перформанса «Партрэт № 1» тэатральнай ініцыятывы «Дзея другая». 

Аўтары — Канстанцін Мужаў, Ілля Семашкевіч і Даніла Ганчароў. 




Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ