Фольк-дуэт “Старое сяло” ў “Кніжнай шафе”

26.02.2016 19:00 - 21:00 кнігарня "Кніжная Шафа" (праспект Дзяржынскага 9, ст. метро Грушаўка) Уваход вольны.

Паважаныя сябры, аматары народнай культуры і цікаўныя беларускім фальклорам!
Запрашаем Вас на творчую вечарыну з фольк-дуэтам “Старое сяло” (Юлія Літвінава і Васіль Грынь), пресвечаную песеннай спадчыне Беларускага Палесся.

Вас чакаюць:
– цудоўныя народныя песні ў выкананні Юліі Літвінавай і Васіля Грыня.
– цікавыя гісторыі пра стварэнне дыска “Дарожанька”
– дэманстрацыя відэаматэрыялаў, якія ляглі ў аснову альбома палескіх песен.
– майстар-клас народных спеваў ад Васіля Грыня.
– фольк-віктарына ад Юліі Літвінавай (палескія загадкі) і прызы пераможцам.

Пажаданая рэгістрацыя на Fb старонцы Staroje sialo (https://www.facebook.com/events/461711730692908/), альбо на Fb старонцы кнігарні Кніжная шафа (https://www.facebook.com/events/1665146587085533/). Гэта неабходна праз абмежаваную колькасьць гасцей.

Ласкава запрашаем!


Вам можа быць цікава

Выстава Марка Шагала «Сонца і Месяц» у Віцебску

15.09.2026 10:00 - 06.12.2026 17:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ