У суботу, 19 верасня, у кінатэатры «Піянер» адбудзецца прэзентацыя на прэзентацыю зборніка «Хтонь за ваколіцай».
«Хтонь за ваколіцай» аб’ядноўвае дзевяць гісторый пра персанажаў беларускай міфалогіі, — месцамі ўтульныя, месцамі жудасныя, — у якіх старажытныя істоты суседнічаюць з чалавекам, палохаюць, ратуюць, кахаюць, раўнуюць і абараняюць, адным словам: жывуць.
Разам з аўтарамі абмяркуюць, як нараджаліся апавяданні, чаму беларускія вёскі, лясы і балоты сталі месцам дзеяння містычных гісторый, дзе праходзіць мяжа паміж гісторыяй, фальклорам і выдумкай, а таксама беларускай міфалогіі.
Удзел бяруць: Аметыса Грэс, Анастасія Чарткова, Дар’я Салавей, Кацярына Доу, Іван Нікіцін, Кацярына Гліністая, Марыйка Патаповіч, Саша Бакушкіна, Таццяна Князева.
Квіткі коштам 13 рублёў бярыце ў касе кінатэатра альбо па спасылцы. Ці рэгіструйцеся па іншай спасылцы і плаціце на ўваходзе.