Фольк-пікнік «Гуканне вясны» пад Кракавам

12.03.2023 12:00 - 20:00 прастора Chata Kryspinów Бясплатнае

12 сакавіка далучайцеся да вясёлай кампаніі аматараў і аматарак беларускіх песень і традыцый у Кракаве і гукайце вясну!


Дата: 12 сакавіка
Час: 12:00 (час мясцовы)
Месца: прастора Chata Kryspinów, што 13 км ад цэнтра Кракава, на беразе возера Крыспінув. 

У нашым распараджэнні будзе:

Паркінг

Месца на вогнішча і дровы

Месца для грыля пад дахам

Туалеты

Дзіцячая пляцоўка

Хата з каміннай заляй

Праграма мерапрыемства:

Збор, распальванне вогнішчаў, прыгатаванне веганскага плову, глінтвейна і зёлкавай гарбаты, варштат па вырабу папяровых птушак

Пачастунак

Абрад гукання вясны, спевы

Танчым разам — беларускія народныя танцы

Музычны джэм/open stage ля вогнішча

Гуканне вясны — гэта імпрэза-ТАЛАКА. Тут няма выканаўцаў і гледачоў — удзельнічаюць УСЕ.

Мы не робім уваход па квітках. Мы просім усіх, хто хоча далучыцца да імпрэзы зрабіць невялікі ўнёсак на арэнду прасторы і базавыя прадукты для пачастунку тут

Таксама вітаецца прынесці сваю страву на агульны стол і бутэльку/тэтрапак чырвонага віна для глінтвейна.

Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя.


Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Міленіяльская сустрэча ў Познані

15.03.2026 (15:00 - 17:00) Фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ