Форум-тэатр у Вільні

08.03.2024 - 10.03.2024 10:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае


Напрыканцы наступнага тыдня, з 8 па 10 сакавіка, у Вільні адбудзецца трохдзённы трэнінг форум-тэатра «Адчуй» да Дня жаночай салідарнасці.




Дата: з 8 па 10 сакавіка

Час: 10:00-18:00 (10.03 да 20:00, час мясцовы)

Месца: паведамяць удзельнікам, Вільня 



Форум-тэатр бярэ ад класічнага тэатру дзею і дадае голас, кожны голас. 

Голас уключанасці ці, наадварот, адчужанасці і адрынутасці, які ведае прыгнёт і вымаўляе яго. 

Голас, які бярэ ад самога сябе, і дадае дзею. На мерапрыемстве, прысвечаным Дню салідарнасці жанчын, прапануюць даць гэтаму голасу акрэслена жаночую інтанацыю. 

Вы засвоіце інтэрактыўны тэатральны метад, які дазваляе ствараць сацыяльныя пастаноўкі, да таго ўключаць не толькі самое акторства, але і глядацтва ў развязванні праблем.


На мерапрыемстве вы: 

даведаецеся гісторыю з’яўлення Тэатру Прыгнечаных

 разбераце правілы і прынцыпы форум-тэатру 

паразмаўляеце пра правы чалавека навучыцеся тэатральным тэхнікам, працай з целам і голасам 

паставіце уласную тэатральную пастаноўку, якая будзе паказана напрыканцы трэцяга дня!



Мовы — беларуская, расейская. 



Папярэдні тэатральны досвед не патрабуецца! 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

27.06.2026 11:00 - 28.06.2026 16:00 парк Мазурына (вул. Мазурынская, 1)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ