Фотасафары «Дзікае Палессе 3.0» ў Нацпарку «Прыпяцкі»

09.06.2023 - 11.06.2023 10:00 - 21:00 нацпарк «Прыпяцкі» (Гомельская вобл.) 30 рублёў

Напрыканцы тыдня, з 9 па 11 чэрвеня, Нацпарк «Прыпяцкі» зноў ладзіць вялікае фотасафары!



Дата: з 9 па 11 чэрвеня

Месца збору: нацпарк «Прыпяцкі», Гомельская вобл.

У гэтым сезоне новы фармат! Вас чакае вялікая творчая фотатусоўка ў дзікай прыродзе Палесся! Дзясяткі кіламетраў шыкоўных лакацый і фотамадэляў дзікай прыроды Палесся!

 Тры дні вы будзеце фотапаляваць за ўнікальнымі кадрамі карчоў, галінак, лісточкаў, павучкоў, звяроў, птушак, жукоў, казачных лясных пейзажаў і аўтэнтычнага Палесся.

Для ўдзелу вам трэба толькі тры рэчы:

мець мабільны тэлефон, фотаапарат ці любую прыладу для фотаздымкі;

аплаціць арганізацыйны збор 25 рублёў + 5 рублёў (эказбор);

наведаць Нацыянальны парк «Прыпяцкі» падчас правядзення конкурсу, зарэгістравацца і зрабіць фатаграфіі.

Вы можаце правесці на конкурсе столькі часу, колькі захочаце. Ад 5 хвілін да 3 дзён.

 Будзе 2 катэгорыі ўдзельнікаў, 4 намінацыі, а ў кожнай намінацыі 3 прызавыя месцы. Усяго 24 прызавыя месцы!

Катэгорыі:

фатаграфія

мабільная фатаграфія


Намінацыі:

«Казачны лес»

«Жывая прырода»

«Макра»

«Палешукі. Побыт і традыцыі»

Удзельнічаць можна ва ўсіх адразу! Падаць можна да 5 фатаграфій у кожную намінацыю.

Прапануюць 2 фарматы ўдзелу:

У коле аднадумцаў на турбазе «Хлупінская Буда» (10-11 чэрвеня), дзе будзе некалькі маршрутаў для ўдзелу. Да турбазы будзе трансфер з Ляскавіч, праз Жыткавічы і Тураў.

Самастойнае падарожжа па ўсім Нацыянальным парку «Прыпяцкі» без прывязкі да маршруту (9-11 чэрвеня). А гэта 200000 гектар прыгажосці і дзікай прыроды! І можна ўзяць ровар на пракат!

 Увечары 10 чэрвеня ўсіх удзельнікаў запросяць на турыстычную базу «Хлупінская Буда», дзе будзе сяброўская сустрэча, вогнішча і забаўкі.


Падаць заяўку на ўдзел можна да 18:00 11 чэрвеня на e-mail: nptourism@npp.by або ў дырэкт інстаграма нацпарка. Там жа шукайце і дэталі.

 А з пытаннечкамі звяртайцеся смела па нумарах +375291250095 ці +375339180733.


Кошт удзелу — 25 рублёў + 5 рублёў эказбору.





Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Віктарам Бутрам у Мінску

22.03.2025 (17:00 - 19:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3)

Дзень Волі ў Беластоку

23.03.2025 10:00 - 26.03.2025 21:00 ------------

Марш з нагоды Дня Волі ў Познані

23.03.2025 (14:00 - 17:00) ------------

Спектакль «Канец паўкабана» ў Варшаве

05.04.2025 (17:00 - 19:00) Тэатр Komuna Warszawa (Ul. Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ