Фотаспрынт у Вільні

20.04.2024 12:00 - 16:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) 10 еўра


У суботу, 20 красавіка, CreateCulture Space ладзіць фотаспрынт па Вільні.




Дата: 20 красавіка

Час: з 12.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца старту: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 



Добра фатаграфуеце? Ці проста любіце здымаць усё навокал? Тады далучайцеся! 

Прабяжыцеся па старым горадзе, выканайце цікавыя заданні, а ў выпадку перамогі атрымайце грашовую ўзнагароду!


«ФотаСпрынт» — творчая гульня для ўсіх аматараў фатаграфіі, у якой удзельнікі ў абмежаваны час і ў пэўных месцах робяць крэатыўныя фатаграфіі на зададзеныя тэмы. 

Усе фатаграфіі трэба паспець здаць да заканчэння гульні, а потым незалежныя суддзі ацэняць работы і адзначаць балямі тыя, якія ім найбольш спадабаліся. 

Перамагае каманда ці асоба, якая набярэ максімальную колькасць балаў за зробленыя здымкі.


У гульні важна: 

мець мабільны тэлефон/лічбавы фотаапарат; 

самастойна адсочваць час гульні.


Прызавы фонд: 80% ад сабраных сродкаў атрымлівае пераможца, 20% — пакідае за сабой арганізатар. 



Удзел — 10 еўра. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Музычна-паэтычны вечар «Чалавек шукае чалавека» ў Мінску (14+)

03.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

NAVIBAND у Кракаве

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Piękny Pies (plac Wolnica 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ