Фотавыстава «Алесь Бяляцкі: масты і сцены» ў Вільні

25.09.2025 - 09.10.2025 13:00 - 18:00 галерэя абаронцаў свабоды, Сейм Літвы (Gedimino pr. 53) Бясплатнае

У Сейме Літвы адкрылася фотавыстава «Алесь Бяляцкі: масты і сцены». 





Выстава прысвечана Алесю Бяляцкаму — грамадскаму дзеячу, заснавальніку праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэату міжнародных узнагарод, у тым ліку Нобелеўскай прэміі міру (2022) — як удзельніку сусветнай гісторыі, неразрыўна звязанай з Беларуссю, краінай, чыя мова, культура і барацьба за чалавечую годнасць вызначылі яго асноўныя каштоўнасці.

 Раздзел «Масты» выяўляе спадара Алеся разам з палітыкамі, дыпламатамі і праваабаронцамі. Фотаздымкі, якія ён публікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, збольшага з уласнымі подпісамі, складаюць аснову экспазіцыі. 

Раздзел «Сцены» паказвае сілу салідарнасці: палітыкі, дыпламаты і актывісты з розных краінаў свету трымаюць партрэт Алеся Бяляцкага або носяць майкі з яго выявай, патрабуючы свабоды для несправядліва зняволенага праваабаронцы. 



Працуе выстава да 9 кастрычніка. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ