Фотавыстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха» ў Віцебску

04.11.2025 - 30.11.2025 14:00 - 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А) Бясплатнае

У аўторак, 4 лістапада, у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкрываецца фотавыстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха», прысвечаная архітэктару Шарлю-Эдуару Жанерэ-Гры (1887-1965), больш вядомаму пад творчым псеўданімам Ле Карбюзье.


Серыя фотастэндаў знаёміць з праектамі вялікага архітэктара, якія ён ажыццявіў у Швейцарыі, дзе нарадзіўся і зрабіў першыя важныя крокі ў прафесіі, і Францыі, дзе стварыў уласнае архітэктурнае бюро. Фатаграфіі твораў прадставіў Фонд Ле Карбюзье.

Вядомы архітэктар ніколі не быў у Віцебску, але “рэха Ле Карбюзье” ў сучаснай прасторы горада чутна вельмі выразна.

Разглядаючы знакамітыя архітэктурныя канцэпты Ле Карбюзье, можна па-новаму зірнуць, напрыклад, на маштабнае будаўніцтва віцебскіх мікрараёнаў 1960-1980 гадоў, на сетку пасляваенных праспектаў Віцебска, водна-ландшафтную сістэму горада 1990-х гадоў і ў цэлым на гарадское асяроддзе, у якім мы жывём і якое – хочам мы гэтага ці не – фармуе нас і вызначае наша жыццё.

Выстава падрыхтавана напярэдадні і ў рамках фестывалю архітэктуры, прысвечанага 90-годдзю Беларускага саюза архітэктараў.

Працуе выстава да 30 лістапада.


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Арт-занятак "Кветкавы рай маляваных дываноў" у Заслаўі

05.03.2026 (16:00 - 17:00) Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

06.03.2026 (17:30 - 18:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ