Фотавыстава Уладзіміра Цвіркі «Сілуэты спадчыны» ў Заслаўі

18.04.2025 - 18.05.2025 13:30 - 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13) Бясплатнае



У суботу, 18 красавіка, у музеі беларускай маляванкі ў Заслаўі адкрываецца фотавыстава Уладзіміра Цвіркі «Сілуэты спадчыны».





Больш чым на 40 работах аўтар паказвае храмы, касцёлы, сядзібныя дамы, палацы, маёнткі, капліцы, замкі і інш.

З неўтаймаваным жаданнем як мага больш зафіксаваць спадар Уладзімір наведаў незлічоную колькасць фальваркаў, вёсачак, былых мястэчак усіх рэгіёнаў краіны: ад поўдня да поўначы і ад захаду на ўсход.

Яго мастацкі погляд убачыў у кожным закутку, кожнай руінавайнай забудове прыгажосць — прыгажосць гісторыі сваёй краіны, людзей, якія стваралі яе, прыгажосць самога аб’екта.

Фотаздымкі — нібы суцэльны аповед пра багацейшую культурную спадчыну Беларусі.


У дзень адкрыцця, 18 красавіка ў 13.30, адбудзецца творчая сустрэча з Уладзімірам Цвіркам.

Падчас сустрэчы даведаецеся:

  • Што натхніла аўтара на стварэнне фотапраекта.
  •  Колькі год ён займаецца вывучэннем і фіксаваннем помнікаў архітэктуры. \
  • Колькі аб’ектаў спадчыны Уладзімір наведаў і сфатаграфаваў.
  •  Што самае каштоўнае ў вандроўках па Беларусі.
  •  Як скласці маршрут па гістарычных мясцінах.
  •  Якая літаратура дапаможа вывучаць спадчыну нашай краіны.
  •  Пра містычныя рэчы і незвычайныя калекцыі спадара Уладзіміра.
  •  І што робіць міні-вятрак на падворку яго сядзібы.



Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Паказ фільма «Пад шэрым небам» у Варшаве

05.06.2025 (18:00 - 21:00) Kino Kultura (зала Rejs) (Krakowskie Przedmieście 21/23)

«Касіяпея» ў Варшаве

08.06.2025 (20:00 - 22:00) Hydrozagadka (11 Listopada 22)

Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 12:00 - 29.06.2025 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ