Фрымаркет ды кірмаш хэндмэйда ў Тбілісі

15.10.2022 12:00 - 16:00 каворкінг «Кропка» (Амаглеба 1) Бясплатнае

15 кастрычніка, у суботу, у беларускім каворкінгу «Кропка» — скрыня рэчаў ды хэйндмэйд-маркет.



Дата: 15 кастрычніка

Час: з 12.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: каворкінг «Кропка», Амаглеба 1, Тбілісі


З 12.00 да 16.00 прыносьце рэчы, якімі вы больш не карыстаецеся, і бярыце тое, у чым маеце патрэбу.

Важна: усе рэчы павінны быць у добрым стане, каб іх можна было насіць і выкарыстоўваць.


Не трэба прыносіць:

біты посуд

ірваныя, брудныя рэчы

абутак з дзіркамі ці латкамі

ніжнюю бялізну і калготкі (б/к)

ірваныя кнігі


Адначасова будзе ісці кірмашык хэндмэйду, дзе можна будзе прыдбаць рознай прыгажосці ды ласункаў, зробленай уласнаруч.

Калі ж вы самі займаецеся рамесніцтвам, прыносьце сваё і далучайцеся!


Кантакты — +995 591 00-72-42 альбо тэлеграм @kropkawork.

Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ