Фестываль “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”

24.10.2015 - 25.10.2015 19:00 - 13:00 Паставы, касцёл Святога Антонія Падуанскага Бясплатнае

“Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны” — пад такой назвай 24-25 кастрычніка ў  Пастаўскім раёне ў другі раз прой­дзе музычны фестываль.

Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка, у 19 гадзін у касцёле Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры. Прысутных чакае канцэрт арганнай музыкі.  25 кастрычніка канцэрты адбудуцца ў касцёлах Святога Іаана Хрысціцеля ў Камаях (10.30) і Святога Тадэвуша ў Лучаі (11.30).

У фестывалі прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў: саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі  Канстанцін Шараў і Віталь Дарашук (саксафон-сапрана), выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Падгайская, салістка ансамбля “Камерныя салісты Мінска” Кацярына Архіпава (скрыпка), Наталля Малышава (віяланчэль), кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацтвазнаўца Беларускай дзяржаўнай філармоніі, вядучая канцэртаў Вольга Сівіцкая, арганіст мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы, журналіст Беларускага радыё Віктар Кісцень.

Урачыстае закрыццё фестывалю і канцэрт — 25 кастрычніка ў 13.00 у касцёле ў Паставах.

 

postawy.by

 


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Паша Крывец у Будапешце

17.04.2026 (19:00 - 21:00) Parabolic Lázárus Brewery (Lázár u. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ