Спектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» ў Мюнхене (5+)

27.06.2026 16:00 - 17:00 Einstein Kultur (Halle 1) (Einsteinstraße 42) ад 20 еўра


27 чэрвеня, у суботу, у Мюнхене ў межах фестываля JULA Света Бень грае спектакль для ўсёй сям'і «Беспрацоўнае дрэва». 




Запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя. 

Вас чакае гісторыя дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала… дрэвам. Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі — то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі. 

У гэтым монаспектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб’екты, створаныя берлінскай мастачкай Лінай Хесінай. 

Гісторыю прыдумала, расказвае і паказвае актрыса і рэжысёрка Света Бень. 

Музыка — Лёня Башаркевіч. 

Працягласць — 50 хвілін. 

Спектакль ідзе на рускай мове. 


Квіткі коштам 20 еўра бярыце па спасылцы. На ўваходзе будзе 25 еўра. 




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

11.07.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Саша Філіпенка ў Празе

14.07.2026 (19:00 - 21:00) Knihovna Václava Havla (Ostrovní 129/13)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ