• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Віцебск

Фестываль “Прадмова” ў Полацку

Пачатак: 03.03 (11:00)
Канец: 03.03 (21:00)
Кавярня “Раздол”
(Віцебск, г. Полацк, вул. Талстога 15)
Кошт: Уваход вольны
Google

Ад Полацка, як вядома, пачаўся свет, а мы пачынаем наш літаратурны фестываль у горадзе Еўфрасінні і Скарыны, у цэнтры Еўропы. Больш за тое – у сусветны дзень пісьменніка, 3 сакавіка ў кавярні “Раздол”(вул. Талстога 15) з 11:00 да 21:00. Адзначым свята ў кампаніі пісьменнікаў, музыкаў, выдаўцоў і іншых герояў нашага часу.

Хто прыедзе? Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева, Марыя Мартысевіч і Стась Карпаў, Лявон Баршчэўскі і Зміцер Колас, Наста Кудасава і Дзмітры Строцаў, Зміцер Бартосік і Надзея Кахновіч, а таксама іншыя госці з ускраінаў Полацкага княства. Палачане таксама не застануцца ўбаку – Уладзімір Лобач, Алесь Аркуш, Міхась Баўтовіч, Лера Сом і шмат хто яшчэ! Спіс выступоўцаў удакладняецца, сачыце за абнаўленнямі.

У праграме: паэзія, проза, спевы, падарункі, прызы – хлеб і відовішчы. Уваход вольны, выхад – толькі ў астрал сусветнай літаратуры: выдаўцы “Паэтаў Планеты” пазнаёмяць вас са свежавыдадзенымі перакладамі на беларускую мову Марка Валерыя Марцыяла, Фрыдрыха Шылера, Адама Міцкевіча, Ўола Ўітмэна, Арцюра Рэмбо, Ўільяма Блэйка, Марыны Цвятаевай, Томаса Вянцлавы і іншых сусветна вядомых аўтараў.

Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі і нават аўтрымаць аўтографы. А таксама падыскутаваць пра надзённае і даведацца ўсю праўду пра нашы літаратурныя прэміі.

Далучайцеся да свята! 3 сакавіка ўсе мы крыху пісьменнікі.

Гэтая падзея ў ФБ

Нагадаем, што Другі беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбудзецца 4-7 красавіка 2019 г. у г. Мінску, а таксама ў сакавіку 2019 г. у Полацку (3 сакавіка), Гродне (16 сакавіка), Гомелі (23 сакавіка), Брэсце (30 сакавіка) пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, найбуйнейшых айчынных выдавецтваў як важнае асветніцкае мерапрыемства ў культурным жыцці нашай краіны.

Фестываль з’яўляецца некамерцыйным грамадзянска-адукацыйным праектам, накіраваным на развіццё інтэлектуальнага асяроддзя, месцам сустрэчы аўтараў, выдаўцоў, дызайнераў, мастакоў, рэдактараў, перакладчыкаў, бібліятэкараў і ўсіх знаўцаў кнігі. Мерапрыемствы фестывалю праходзяць у самых розных фарматах: ад джэм-сесій, квэстаў і музычных выступленняў да інтэлектуальных дыскусій і лекцый, а таксама прэзентацый вядомых аўтараў. У прыватнасці, папярэднюю згоду на ўдзел у праграме фестывалю далі Святлана Алексіевіч (Беларусь), Томас Вянцлава (Літва), Віктар Ерафееў (Расія), шэраг іншых вядомых айчынных і замежных аўтараў.

Больш інфармацыі на сайце фестывалю pradmova.by і ў сацсетках: FB, VK.

Паводле арганізатараў


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип