Фестываль “Салаўё” ў “Вайцюшках”

10.05.2014 10:00 - 17:00 хутар "Вайцюшкі" 100 000

У гонар адкрыцця сезону 2014 году на хутары Вайцюшкі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Саюза беларускіх пісьменнікаў адбудзецца паэтычна-музычны фестываль “Салаўё”.

 

Удзел возьмуць:

Валярына Кустава, Андрусь Такінданг, Віталь Рыжкоў, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Андрэй Адамовіч, Глеб Лабадзенка і інш.

 Напрыканцы адбудзецца музычны канцэрт гаспадара хутара на вершы Рыгора Барадуліна.

Кошт удзелу ў фэсце 100 000 руб.

(Для асоб у нацыянальных строях будзе дзейнічаць 20% зніжка)
Дзеці да 12 год – бясплатна.

У цану ўключана: нефармальныя размовы з беларускімі паэтамі і музыкамі, знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай, адчайнае купанне ў Нёмане, грэчка з тушанінай і юшка.

Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.

 

Пачатак а 17:00, 10 траўня

 

Але вам радыя будуць ужо з вечара пятніцы 9 траўня! А заставацца можна ажно да вечара нядзелі!

 

З нагоды начоўкі-знаходжання:
1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік
2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам
Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт.

Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца – todar@tut.by

Кантактны нумар: +375(29)309-49-79, Зміцер

 

Facebook: www.facebook.com/todar.wajciushkewich

https://www.facebook.com/pages/Vajciushki/411233108980687

http://by.holiday.by/dom/estates/vajciushki

 

МАПЫ ДАЕЗДУ:

вайцюшківайцюшкі2


Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Лянковай "Словы аўтара: " ў Мінску

19.11.2025 18:00 - 14.12.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 (12:00 - 13:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ