Фестываль “У госці да Лепельскага Цмока”

Гарадскі парк (г. Лепель, Віцебская вобласць) Бясплатнае

Шчыра запрашаем на фестываль беларускай міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”, які адбудзецца 7 верасня ў Лепельскім гарадскім парку!

Цмок падрыхтаваўся спраўна! Вас чакаюць творчыя майстэрні, музычна-этнаграфічныя праграмы, пазнавальныя віктарыны з адметнымі прызамі, забаўкі для дзетак і нават навукова-практычная канферэнцыя для больш сур’ёзных аматараў міфалогіі!

На замову Лепельскага Цмока Андрусь Такінданг намалюе радасныя шаржы кожнаму ахвочаму!

А з музычнай праграмай фестываль наведаюць: ансамбль народнай музыкі, песні і танца “Рэй”, тэатр старажытнай культуры “Яварына”, гурты “Рокаш” і “Рэха”.

Лепельскі Цмок чакае гасцей!

Цмокі паляпшаюць жыццё! ;)

Арганізатар фестывалю — Лепельскі райвыканкам пры ўдзеле кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Нагадаем, год таму Лепель стаў першым у Беларусі горадам, дзе з’явіўся помнік Цмоку! А ў гэтыя дні там паўстае ўжо другі па ліку!

 


Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Шапавалавай "AEROPLANES" у Мінску

10.10.2025 19:00 - 11.11.2025 21:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Pukst у Афенбаху

25.10.2025 (20:00 - 22:00) (Sandgasse 26)

Palina ў Вільні

28.10.2025 (20:00 - 22:30) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ